# Статья 72. Пераважнае права набыцця долі ў праве агульнай уласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

Глава 13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ



Пры продажы долi ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць пабочнай асобе астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця долi, што прадаецца, па кошце, за які яна прадаецца, і на іншых роўных умовах, акрамя выпадку продажу з публічных таргоў. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць долю ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць пры яе продажы пераважнае права яе набыцця пры іншых роўных умовах у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, мае дзяржава.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
