Уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, забараняецца:
знiшчаць гісторыка-культурную каштоўнасць;
дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя і праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь;
вывозіць рухомую матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне;
перадаваць матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць у валоданне і (або) карыстанне Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, іншым войскам і воінскім фарміраванням, за выключэннем матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзіліся ў іх карыстанні да 3 лютага 2017 г.