# Статья 76. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

Глава 14. УВОЗ І (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ



1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

2. Вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, які прадугледжваецца міжнародна-прававымі актамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі), у выпадках, прадугледжаных гэтымі міжнародна-прававымі актамі, ажыццяўляецца пры наяўнасці ліцэнзіі або заключэння (дазвольнага дакумента).

У Рэспубліцы Беларусь выдача ліцэнзій ажыццяўляецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам культуры, выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) – Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, і заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Вываз з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржавы – члена Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, і заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Парадак, умовы выдачы заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, а таксама падставы для адмовы ў выдачы заключэння (дазвольнага дакумента) вызначаюцца актамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

3. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, для вывазу з Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей, не ўключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, маюць права звярнуцца па атрыманне пісьмовага паведамлення аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз гэтых культурных каштоўнасцей не патрабуецца, у Міністэрства культуры або структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, ці ва ўпаўнаважаныя імі па ўзгадненні з Міністэрствам культуры арганізацыі культуры.

Выдача пісьмовага паведамлення аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурнай каштоўнасці не патрабуецца, ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых актамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

4. Асаблівасці вывазу культурных каштоўнасцей, якія адносяцца да зброі, устанаўліваюцца заканадаўствам аб зброі.

5. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў вышуку, за выключэннем культурных каштоўнасцей, прадугледжаных артыкулам 77 гэтага Кодэкса, забараняюцца.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
