# Статья 77. Вяртанне культурных каштоўнасцей


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

Глава 14. УВОЗ І (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ



Культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, міжнародна-прававых актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, і іншых норм міжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфліктаў або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
