Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 78. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. У мэтах арганізацыі дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ствараецца Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, склад якой устанаўліваецца і Палажэнне аб якой зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

  2. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.

  3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца:

3.1. вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

3.2. падрыхтоўка прапаноў па пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

  1. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь:

4.1. забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;

4.2. супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

4.3. спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

4.4. ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

4.5. абмяркоўвае і ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па праектах нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

4.6. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

  1. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, мае права:

5.1. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

5.2. звяртацца і атрымліваць ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камісіі;

5.3. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камісіі;

5.4. далучаць да сваёй дзейнасці работнiкаў дзяржаўных органаў.

Статья
78
Раздел
III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
Глава
14. УВОЗ І (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ