Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 83. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

дакументальныя помнікі – акты дзяржаўных органаў, іншыя пісьмовыя, графічныя і аўдыявізуальныя дакументы, у тым ліку старажытныя і іншыя рукапісы, архіўныя дакументы, рэдкія друкаваныя выданні, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

запаведныя мясціны – тапаграфічна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам або чалавекам і прыродай, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

помнікі археалогіі – археалагічныя аб’екты, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

помнікі архітэктуры – капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), аб’екты народнага дойлідства, фрагменты, рэшткі, руіны будынкаў, збудаванняў, аб’ектаў народнага дойлідства, якія могуць быць асобнымі або аб’яднанымі ў комплексы і ансамблі, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з імі творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва і якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

помнікі гісторыі – капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іншыя аб’екты, тэрыторыі, якія звязаны з важнейшымі гістарычнымі падзеямі, развіццём грамадства і дзяржавы, міжнароднымі адносінамі, развіццём навукі і тэхнікі, культуры і быту, палітычнымі, дзяржаўнымі, ваеннымі дзеячамі, дзеячамі навукі, літаратуры, культуры і мастацтва і якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

помнікі горадабудаўніцтва – забудова, планіровачная структура забудовы або фрагменты планіровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем), якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Помнікі горадабудаўніцтва з’яўляюцца комплекснымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;

помнікі мастацтва – творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў мастацтва, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Статья
83
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ