Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 84. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. У мэтах навукова-метадычнага забеспячэння ўліку, захавання, аднаўлення, утрымання і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры ствараецца Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (далей – Рада).

  2. Асноўнымі задачамі Рады з’яўляюцца:

2.1. навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

2.2. выпрацоўка прапаноў па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

  1. Рада:

3.1. прымае рашэнні аб:

неабходнасці (адсутнасці неабходнасці) надання культурнай каштоўнасці, якая можа мець сусветную, міжнародную, нацыянальную значнасць або значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

неабходнасці аднясення гісторыка-культурнай каштоўнасці да катэгорыі «0», «1», «2», «3» або змянення катэгорыі;

немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «0», «1», «2» на месцы яе знаходжання;

магчымасці пазбаўлення матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

3.2. выдае заключэнні аб:

немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «0», «1», «2» на месцы яе знаходжання;

устанаўленні выпадкаў, калі грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццяўляе кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (далей, калі не вызначана іншае, – навукова-праектная дакументацыя), навукова-метадычнае кіраўніцтва і аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, не можа выконваць абавязкі, прадугледжаныя артыкулам 118 гэтага Кодэкса;

факце невыканання або неадпаведнага выканання грамадзянінам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, вызначаным абзацам трэцім гэтага падпункта, абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса;

прызнанні змянення нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», прадугледжанага навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным і (або) такім, якое можа прывесці да пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

3.4. выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.

  1. У склад Рады могуць уваходзіць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якія ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

  2. У мэтах садзейнічання ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

У склад саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны па ўзгадненні з Міністэрствам культуры ўключаюцца асобы, якія, як правіла, валодаюць неабходным узроўнем ведаў і вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, з якіх не менш за тры асобы маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архітэктуры і будаўніцтва.

Абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, зацверджаным Міністэрствам культуры.

  1. Абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны:

6.1. прымаюць рашэнні аб тым, што:

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, міжнародную, нацыянальную значнасць або значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

навукова абгрунтаванае аднаўленне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» на месцы яе знаходжання немагчымае;

склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна змяніць;

матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

6.2. выдаюць заключэнні аб:

немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» на месцы яе знаходжання;

прызнанні змянення нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3», прадугледжанага навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;

6.3. выпрацоўваюць прапановы па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;

6.4. выконваюць іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і Палажэннем аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Статья
84
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ