Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 88. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія выпадкова выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны:

1.1. прыняць меры па яе захаванні;

1.2. безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне;

1.3. не пазней за два каляндарныя дні з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і ў выпадку выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці перадаць яе гэтаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на часовае захоўванне;

1.4. перадаць яе ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў выпадку аднясення яе да археалагічнага артэфакта.

  1. Пісьмовае паведамленне аб выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць:

2.1. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і месца знаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць;

2.2. звесткі аб месцы выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;

2.3. звесткi аб месцы знаходжання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

Статья
88
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ