- Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна выяўлены дзяржаўнымі музеямі і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца гэтымі дзяржаўнымі музеямі і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі.
Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна або выпадкова выяўлены іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога гэтыя культурныя каштоўнасці выяўлены.
Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, прадугледжаным абзацамі другім і чацвёртым артыкула 85 гэтага Кодэкса, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
- Прапановы аб наданні матэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
Прапановы аб наданні нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў Міністэрства культуры. Форма прапановы ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
- Да прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца:
3.1. матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;
3.2. абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
- Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як і матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.