Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 92. Крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці надаецца культурным каштоўнасцям, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкiя, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя вартасці і адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:

1.1. з’яўляюцца адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту;

1.2. маюць значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, навукі і тэхнікі, эстэтыкі, этналогіі або антрапалогіі, культуры і аказалі значны ўплыў на развіццё краіны або асобнага яе рэгіёна;

1.3. непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб, гістарычнымі падзеямі, традыцыямі, вераваннямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага, культурнага і (або) духоўнага развіцця беларускага народа;

1.4. з’яўляюцца аўтэнтычнымі з пункту гледжання аўтарскай задумы і яе рэалізацыі, выкарыстаных пры стварэнні матэрыялаў, захаванасці навакольнага асяроддзя або найбольш значных яго элементаў;

1.5. уяўляюць сабой выдатны прыклад фарміравання ландшафту, у якім адлюстроўваюцца традыцыі пэўнага перыяду гісторыі беларускага народа;

1.6. з’яўляюцца выдатным мастацкім узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці створаным беларусамі замежжа.

  1. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці можа быць нададзены нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці пры ўмове, што яна з’яўляецца аўтэнтычнай або ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці на ёй не прывяло да страты яе адметных духоўных, мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, за выключэннем твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, павінна прайсці не менш за сорак гадоў.

  2. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены культурным каштоўнасцям, якія зніклі ці страчаны пры нявысветленых абставінах, але наяўнасць якіх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

  3. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца археалагічным аб’ектам, у адносінах да якіх маюцца матэрыялы археалагічных даследаванняў, правядзенне якіх прадугледжана артыкулам 126 гэтага Кодэкса, і якія сведчаць аб фарміраванні адпаведных археалагічных культур, развіцці матэрыяльнай культуры на тэрыторыі Беларусі ў пэўны гістарычны перыяд.

Статья
92
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ