Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласніку зямельнага ўчастка або іншай маёмасці, дзе выпадкова выяўлена матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама асобе, што выпадкова яе выявіла, прымаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца за кошт бюджэтаў базавага ўзроўню і бюджэта горада Мінска фінансавым органам па месцы выяўлення матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у двухмесячны тэрмін з дня атрымання рашэння аб выплаце ўзнагароджання.
Статья 95. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую матэрыяльную культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z