# Статья 96. Катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на катэгорыi ў адпаведнасці з іх адметнымі духоўнымі, мастацкімі, дакументальнымі, архітэктурнымі і (або) канструктыўнымі вартасцямі і ў залежнасці ад іх значнасці (сусветная, міжнародная, нацыянальная, для асобнага рэгіёна Рэспублікі Беларусь).

2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

2.1. катэгорыя «0» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць сусветную значнасць і ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;

2.2. катэгорыя «1» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць мiжнародную значнасць;

2.3. катэгорыя «2» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць нацыянальную значнасць;

2.4. катэгорыя «3» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобнага рэгiёна Рэспублiкi Беларусь;

2.5. без катэгорыі – матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці, камплекта, калекцыі матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

3.1. катэгорыя «А» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;

3.2. катэгорыя «Б» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле ці аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.

4. Катэгорыі гісторыка-культурным каштоўнасцям надаюцца Міністэрствам культуры на падставе рашэння Рады аб неабходнасці аднясення гісторыка-культурных каштоўнасцей да пэўных катэгорый, прадугледжанага абзацам трэцім падпункта 3.1 пункта 3 артыкула 84 гэтага Кодэкса, з улікам прапаноў абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

5. Выключаны.

6. Рашэнне аб змяненні катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Міністэрствам культуры на падставе рашэння Рады аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
