Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 97. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, уключаюцца ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой пункта 13 артыкула 93 гэтага Кодэкса.

  2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам, які забяспечвае дзяржаўны ўлік гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

  3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

3.1. нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь;

3.2. рухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь;

3.3. нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

  1. Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях размяшчаюцца ў раздзелах Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па відах гісторыка-культурных каштоўнасцей.

  2. Пры ўключэнні комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у гэты спіс уключаецца таксама кожная з нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

  3. Фарміруюць і вядуць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.

Фарміраванне і вядзенне Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца шляхам:

уключэння ў яго звестак аб культурных каштоўнасцях, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выключэння з яго звестак аб культурных каштоўнасцях, якія пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

унясення змяненняў у звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 98 гэтага Кодэкса, у выпадку атрымання новых звестак ад мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, а таксама звестак аб неабходнасці змянення складу комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пры ўнясенні змяненняў у звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях захоўваюцца дата і нумар рашэння Рады, рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама дата і нумар рашэння дзяржаўнага органа аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Рашэнне аб унясенні змяненняў у звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях прымаецца Міністэрствам культуры, з’яўляецца ненарматыўным прававым актам і падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, шляхам размяшчэння гэтага рашэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Статья
97
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ