Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ад 16 лістапада 1972 года, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з іншымі мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
Вызначэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, або ў іншыя спісы ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтоўку прапановы аб уключэнні гісторыка-культурнай каштоўнасці ў пералік каштоўнасцей культурнай і прыроднай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія могуць быць уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, або ў іншыя спісы ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, забяспечвае мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, шляхам унясення ўзгодненай з Міністэрствам культуры прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- Для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўліваецца рэжым спецыяльнага кіравання згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.