Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 103. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне:

1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. істотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.
Статья
103
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ