# Статья 103. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне:

1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. істотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
