Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула) знос нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку дэмантаж іх частак і (або) гістарычных канструкцый, знiшчэнне нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэнне пагрозы іх знiшчэння, прычыненне ім шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне іх тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне, перамяшчэнне і пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дапускаецца пры наяўнасці:
2.1. заключэння Рады або заключэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, прадугледжаных адпаведна абзацам другім падпункта 3.2 пункта 3 і абзацам другім падпункта 6.2 пункта 6 артыкула 84 гэтага Кодэкса;
2.2. навукова-праектнай дакументацыі;
2.3. дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Па рашэнні Міністэрства культуры ў выпадку правядзення мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў надзвычайных сітуацый, узброенага канфлікту дапускаюцца стварэнне пагрозы знiшчэння або прычынення шкоды нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання.
Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санітарна-эпідэміялагічных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца навукова не абгрунтаванае змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей.
На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўсталёўваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне ёй шкоды або яе знішчэнне.
На комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці дапускаецца ўсталяванне некалькіх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якіх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная дошка на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнікаў археалогіі і месцаў пахавання, усталёўваецца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўная дошка на помніку археалогіі або месцы пахавання ўсталёўваецца на адлегласці да пяці метраў ад іх тэрыторыі з боку найлепшага ўспрымання гэтых помніка археалогіі або месца пахавання.
Ахоўная дошка вырабляецца, усталёўваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
- На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўсталёўвацца распазнавальны знак.