Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўліваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей:

ахоўная зона;

зона рэгулявання забудовы;

зона аховы ландшафту;

зона аховы культурнага пласта (слоя).

Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – тэрыторыя, непасрэдна занятая нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і (або) яе часткай, звязаная з імі гістарычна і функцыянальна.

  1. Для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей, устанаўліваюцца агульныя зоны аховы.

Для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны побач, могуць устанаўлівацца агульныя зоны аховы.

Да зацвярджэння праектаў зон аховы помнікаў археалогіі, указаных у рэестры археалагічных аб’ектаў, які вядзецца ў адпаведнасці з пунктамі 1–3 артыкула 125 гэтага Кодэкса, на іх тэрыторыях, а таксама на адлегласці пяцідзесяці метраў ад вонкавых межаў гэтых тэрыторый пры выкананні земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці, якія могуць нанесці шкоду помнікам археалогіі, павінны выконвацца меры, прадугледжаныя артыкулам 130 гэтага Кодэкса.

  1. Межы тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, які зацвярджаецца Міністэрствам культуры і з’яўляецца абавязковым для выканання.

  2. Склад і парадак распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваюцца Міністэрствам культуры.

Міністэрства культуры не пазней за пятнаццаць каляндарных дзён з дня зацвярджэння адпаведнага праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці даводзіць да ведама арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і ўпаўнаважаны ім на стварэнне і вядзенне зямельна-інфармацыйнай сістэмы, інфармацыю аб факце зацвярджэння гэтага праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

  1. Рэжымамі ўтрымання і выкарыстання тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасці, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнаму асяроддзю (уключаючы навакольную гістарычную забудову) у межах зон яе аховы.

  2. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці распрацоўваецца за кошт сродкаў яе ўласніка (карыстальніка), землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

  3. Распрацоўка горадабудаўнічай і землеўпарадкавальнай дакументацыі, а таксама іншай праектнай дакументацыі, рэалізацыя якіх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або без іх устанаўлення забараняецца.

  4. Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання і выкарыстання гэтых зон аховы, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Статья
105
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ