Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры па:

1.1. захаванні i аднаўленні ўмоў для адраджэння, захавання, развiцця і перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры беларускага народа, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. заахвочванні (у тым лiку матэрыяльна) носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія спрыяюць захаванню, развiццю i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

  1. Істотнае змяненне ўмоў або стварэнне перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.
Статья
107
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ