# Статья 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры па:

1.1. захаванні i аднаўленні ўмоў для адраджэння, захавання, развiцця і перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры беларускага народа, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. заахвочванні (у тым лiку матэрыяльна) носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія спрыяюць захаванню, развiццю i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Істотнае змяненне ўмоў або стварэнне перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
