# Статья 109. Змяненне нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (у тым ліку пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных і (або) іншых работ), якая можа аказваць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, не дапускаецца змяненне гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем навукова абгрунтаванага змянення.

2. Навукова абгрунтаваным змяненнем з’яўляюцца праектныя рашэнні, якія пацверджаны матэрыяламі навукова-даследчых работ і не вядуць да страты існуючых гістарычных частак нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама аб’ёмна-прасторавых рашэнняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Заключэнне аб прызнанні змянення нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», прадугледжанага навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным выдаецца Радай на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Заключэнне аб прызнанні змянення нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», прадугледжанага навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным выдаецца абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
