Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.
Пры будаўніцтве капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама пры размяшчэнні на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб’ектаў гандлю і нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання павінны ўлічвацца традыцыйны сілуэт і планіровачная структура населенага пункта.
Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія будуюцца на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама нестацыянарныя аб’екты гандлю і нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, якія размяшчаюцца на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы, не павінны прывесці да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцівай яе гістарычнаму характару, і ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
- Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыі, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навакольнага асяроддзя.
На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі, за выключэннем сродкаў вонкавай рэкламы, якія замацоўваюцца кансольна, у памеры, які не перавышае 700 х 700 х 300 мм.
Дапускаецца размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на верхняй паўцыркульнай частцы вітрынных, аконных і дзвярных запаўненняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей толькі ў выпадку адсутнасці на фасадзе іншых свабодных ад элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору месцаў для размяшчэння гэтых сродкаў вонкавай рэкламы.
Эскіз сродку вонкавай рэкламы на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», без катэгорыі і на іх тэрыторыі ўзгадняецца з Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Палажэнні часткі чацвёртай гэтага пункта не распаўсюджваюцца на размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), іншых аб’ектах, якія знаходзяцца на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і не адносяцца да гістарычнай забудовы.