Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі, адносяцца:

1.1. археалагiчныя вышуканні – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (закладка шурфаў, раскопы і iншае);

1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажоў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення і iншае).

  1. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi.
Статья
112
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ