Навукова-даследчыя і праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Для помнікаў археалогіі дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасці дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.
Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах у выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.
Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры.
Выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца арганізацыямі, у штаце якіх працуюць грамадзяне, якія маюць пасведчанне атэставанай асобы, або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць пасведчанне атэставанай асобы.