# Статья 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Арганізацыі, якія маюць права выконваць такія работы


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Навукова-даследчыя і праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Для помнікаў археалогіі дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасці дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.

3. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах у выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.

4. Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры.

5. Выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца арганізацыямі, у штаце якіх працуюць грамадзяне, якія маюць пасведчанне атэставанай асобы, або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць пасведчанне атэставанай асобы.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
