# Статья 116. Кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі. Навукова-метадычнае кіраўніцтва і аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляюцца грамадзянамі, якія маюць пасведчанне атэставанай асобы, або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць пасведчанне атэставанай асобы.

Аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай арганізацыяй пры непасрэдным удзеле грамадзяніна, які мае пасведчанне атэставанай асобы, або індывідуальным прадпрымальнікам, які мае пасведчанне атэставанай асобы.

Забараняецца выконваць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях без ажыццяўлення аўтарскага нагляду, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта.

2. У перыяд ажыццяўлення кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, навукова-метадычнага кіраўніцтва і аўтарскага нагляду пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях у межах выканання ўказаных работ замена грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які ажыццяўляе кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, навукова-метадычнае кіраўніцтва і аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

2.1. яго пісьмовай адмовы ад выканання абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса;

2.2. невыканання ім абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса;

2.3. немагчымасці выканання ім абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, па прычыне хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублікі Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай і рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

2.4. іншых устаноўленых заключэннем Рады выпадкаў, калі ён не можа выконваць абавязкі, прадугледжаныя артыкулам 118 гэтага Кодэкса.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
