- Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне атэставанай асобы, абавязаны:
забяспечваць узаемадзеянне зацікаўленых юрыдычных асоб і іх падраздзяленняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі;
складаць рэстаўрацыйнае заданне па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры;
вызначаць напрамкі навукова-даследчых работ;
забяспечваць дакладнасць і паўнату вынікаў навукова-даследчых работ;
ажыццяўляць кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі;
прадугледжваць меры па захаванні матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей пры выкананні навукова-даследчых работ і пасля іх заканчэння;
забяспечваць навуковую абгрунтаванасць мер па захаванні матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
прымаць удзел у разглядзе праектных прапаноў і навукова-праектнай дакументацыі;
інфармаваць Міністэрства культуры аб пачатку выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;
забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыі, якія ўзнікаюць пры выкананні работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;
ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;
забяспечваць фіксацыю матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у працэсе выканання на іх рамонтна-рэстаўрацыйных работ, а таксама фотафіксацыю да пачатку, у ходзе і пасля заканчэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ;
інфармаваць Міністэрства культуры аб адступленнях ад узгодненай навукова-праектнай дакументацыі або ад праграмы работ па бягучым рамонце на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама аб узнікненні пагрозы фізічнага знішчэння матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або) аб пагаршэнні іх тэхнічнага стану, якія ўзніклі ў ходзе выканання работ;
складаць навукова-рэстаўрацыйную справаздачу па выніках года і навукова-рэстаўрацыйную справаздачу пасля заканчэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры;
распрацоўваць праграмы работ па бягучым рамонце на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;
выконваць іншыя абавязкі.
Грамадзянін, які мае пасведчанне атэставанай асобы, абавязаны прымаць непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні аўтарскага нагляду, а індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне атэставанай асобы, – ажыццяўляць аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях у адпаведнасці з часткай другой пункта 1 артыкула 116 гэтага Кодэкса.
- Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне атэставанай асобы, пры ажыццяўленні кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, навукова-метадычнага кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкіх, дакументальных, архітэктурных і (або) канструктыўных вартасцей матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў і іх рэалізацыю.