Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях – узаемазвязаныя праектныя дакументы, распрацаваныя ў адпаведнасці з матэрыяламі навукова-даследчых работ, якія з’яўляюцца абавязковай часткай навукова-праектнай дакументацыі і падставай для распрацоўкі праектных рашэнняў (у тым ліку перадпраектнай дакументацыі) і выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Навукова-праектная дакументацыя ў дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2» узгадняецца з Міністэрствам культуры ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Навукова-праектная дакументацыя ў дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3» узгадняецца з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

  1. Навукова-праектная дакументацыя ў дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на якіх можа прывесці да навукова не абгрунтаванага змянення гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або) пагаршэння ўмоў іх успрымання, падлягае папярэдняму разгляду Радай.

Навукова-праектная дакументацыя ў дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыі, не ўказанай у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Міністэрствам культуры.

  1. Навукова-праектная дакументацыя ў дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3» падлягае папярэдняму разгляду абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Навукова-праектная дакументацыя ў дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», якая не адобрана абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, узгадненню не падлягае.

  1. Выдаткі, звязаныя з разглядам Радай, абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны навукова-праектнай дакументацыі, кампенсуюцца заказчыкамі гэтай навукова-праектнай дакументацыі.

  2. Пры падрыхтоўцы навукова-праектнай дакументацыі, а таксама пры яе ўзгадненні прызнаецца прыярытэт аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

  3. Узгадненне з Міністэрствам культуры, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню навукова-праектнай дакументацыі не вызваляе ад неабходнасці яе ўзгаднення з іншымі дзяржаўнымі органамі ў выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.

Статья
119
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ