Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
У выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, выдаецца заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі згодна з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах:
2.1. Міністэрствам культуры – у дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2»;
2.2. мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню – у дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3».