# Статья 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

2. У выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, выдаецца заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі згодна з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах:

2.1. Міністэрствам культуры – у дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2»;

2.2. мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню – у дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3».


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
