Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца згодна з гэтым Кодэксам, iндывiдуальнымi ўмовамi ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку вызначэння такіх умоў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, залічаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск і воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з актамі заканадаўства ў мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай Узброенымі Сiламі Рэспублiкi Беларусь, iншымі войскамі і воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца, за выключэннем матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзіліся на тэрыторыі, занятай Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі, да 3 лютага 2017 г.
Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, калі гэта абумоўлена неабходнасцю вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.
Статья 122. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z