Ахова археалагічнай спадчыны – напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, іх вывучэнне, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння археалагічнай спадчыны.
Археалагічныя артэфакты, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняюцца набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагічных артэфактаў, за выключэннем выпадкаў:
3.1. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі музеямі (дзяржаўным музеям) і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі (дзяржаўным навуковым арганізацыям);
3.2. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў, якія на 18 сакавіка 2016 г. знаходзіліся ў валоданні грамадзян і юрыдычных асоб і ўключаны ў рэестр археалагічных артэфактаў, сфарміраваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
- Пераважнае права набыцця археалагічных артэфактаў, уключаных у рэестр археалагічных артэфактаў, маюць дзяржаўныя музеі і дзяржаўныя навуковыя арганізацыі.