- Выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, у тым ліку на помніках археалогіі (далей, калі не вызначана іншае, – выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў), могуць праводзіцца толькі пасля атрымання ўзгаднення выканання земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, заснаванага на заключэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі або юрыдычнай асобы, ёю ўпаўнаважанай, аб неабходнасці прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў, і толькі пасля распрацоўкі ўказаных мер.
Меры па ахове археалагічных аб’ектаў распрацоўваюцца навуковымі арганізацыямі і музеямі, якім выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, і ўключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.
- Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, за выключэннем помнікаў археалогіі, узгадняецца з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помніках археалогіі ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Парадак рэалізацыі мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў распрацоўваецца навуковымі арганізацыямі і музеямі, якiм выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў.
Забеспячэнне распрацоўкі і фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.
Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія на падставе грамадзянска-прававога дагавора выконваюць работы на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагічных аб’ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.