# Статья 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 17. АХОВА АРХЕАЛАГІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, у тым ліку на помніках археалогіі (далей, калі не вызначана іншае, – выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў), могуць праводзіцца толькі пасля атрымання ўзгаднення выканання земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, заснаванага на заключэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі або юрыдычнай асобы, ёю ўпаўнаважанай, аб неабходнасці прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў, і толькі пасля распрацоўкі ўказаных мер.

Меры па ахове археалагічных аб’ектаў распрацоўваюцца навуковымі арганізацыямі і музеямі, якім выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, і ўключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.

2. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, за выключэннем помнікаў археалогіі, узгадняецца з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помніках археалогіі ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

3. Парадак рэалізацыі мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў распрацоўваецца навуковымі арганізацыямі і музеямі, якiм выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў.

4. Забеспячэнне распрацоўкі і фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.

5. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія на падставе грамадзянска-прававога дагавора выконваюць работы на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагічных аб’ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
