# Статья 130. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 17. АХОВА АРХЕАЛАГІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ



1. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў прадугледжваюць:

1.1. забарону работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў без узгаднення выканання земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, прадугледжанага пунктам 1 артыкула 129 гэтага Закона;

1.2. забарону навукова-даследчых і праектных работ на помніках археалогіі без атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.3. фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб’ектаў;

1.4. абследаванне зоны выканання работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў у мэтах выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб’ектаў, iх фiксацыю;

1.5. стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб’ектаў;

1.6. археалагічнае даследаванне археалагiчных аб’ектаў на падставе дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў;

1.7. кансервацыю археалагiчных аб’ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

1.8. забарону пошуку археалагічных артэфактаў, ажыццяўлення iншай дзейнасці на тэрыторыі археалагiчных аб’ектаў з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў без дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў;

1.9. iншыя меры, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, недапушчэнне прычынення шкоды або знiшчэння археалагiчных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

2. Звесткі аб археалагічных аб’ектах уключаюцца ў генеральныя планы гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічыя праекты дэтальнага планавання і іншыя горадабудаўнічыя праекты.

Горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб археалагічных аб’ектах, у тым ліку аб помніках археалогіі, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб іншых гісторыка-культурных каштоўнасцях, – з Міністэрствам культуры.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
