- Бібліятэка – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць збор і забяспечваюць захаванасць дакументаў для грамадскага выкарыстання.
Дакумент – носьбiт iнфармацыi, у тым лiку электронны, на якiм iнфармацыя змяшчаецца ў выглядзе тэксту, гуказапiсу або выявы i якi прызначаны для перадачы інфармацыі ў часе i прасторы.
- Па форме ўласнасці бібліятэкі падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.
Усе дзяржаўныя бібліятэкі адкрыты для публічнага наведвання.
- Па прызначэнні бібліятэкі падзяляюцца на публічныя і спецыяльныя.
Публічная бібліятэка – бібліятэка, якая задавальняе ўніверсальныя інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэкі.
Спецыяльная бібліятэка – бібліятэка, якая задавальняе інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэкі, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю (вытворчыя бібліятэкі), адукацыйнай дзейнасцю (бібліятэкі ўстаноў адукацыі), навуковай дзейнасцю (навуковыя бібліятэкі) або іншай спецыяльнай дзейнасцю.
- У залежнасці ад тэрыторыі функцыянавання бібліятэкі падзяляюцца на сельскія, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія.