Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 134. Асноўныя задачы і прынцыпы дзейнасці бібліятэк

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Асноўнымі задачамі бібліятэк з’яўляюцца:

1.1. камплектаванне бібліятэчных фондаў дакументамі і забеспячэнне іх захаванасці;

1.2. ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў, стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарату;

1.3. забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі;

1.4. правядзенне культурна-асветнай работы, накіраванай на садзейнічанне культурнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэк.

  1. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк з’яўляюцца:

2.1. вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей у якасці прыярытэтных;

2.2. садзейнічанне адраджэнню, захаванню і развіццю нацыянальных культурных традыцый, забеспячэнню даступнасці культурных даброт і павышэнню іх якасці, ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;

2.3. сцвярджэнне і распаўсюджванне гуманістычных ідэй, навуковых і прававых ведаў і дасягненняў сусветнай культуры;

2.4. агульнадаступнасць інфармацыі аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў;

2.5. самастойнасць у вызначэнні зместу, форм і метадаў сваёй дзейнасці;

2.6. каардынацыя і кааперацыя дзейнасці па набыцці, алічбоўцы і забеспячэнні захаванасці дакументаў, стварэнні, фарміраванні і ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў, аказанні электронных паслуг.

Статья
134
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
18. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ