Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 139. Сеткі бібліятэк. Сукупная сетка бібліятэк

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Сетка бібліятэк – сукупнасць бібліятэк, якія аб’яднаны ў адпаведнасці з іх прызначэннем, тэрытарыяльнай прыналежнасцю і (або) заснавальнікам і маюць каардынацыйны і метадычны цэнтр.

  2. Сукупная сетка бібліятэк складаецца з сетак публічных і сетак спецыяльных бібліятэк.

Каардынацыйным і метадычным цэнтрам сукупнай сеткі бібліятэк з’яўляецца дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».

  1. Аднясенне бібліятэк да пэўных сетак бібліятэк ажыццяўляецца іх заснавальнікамі.

Сярод каардынацыйных і метадычных цэнтраў сетак бібліятэк вылучаюць каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рэспубліканскага, абласнога, раённага і гарадскога ўзроўняў.

  1. Каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню з’яўляюцца:

4.1. у сетках публічных бібліятэк – дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»;

4.2. у сетках спецыяльных бібліятэк – дзяржаўныя ўстановы «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь», «Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка», «Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка», «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

  1. У сетках спецыяльных бібліятэк для пэўных відаў спецыяльных бібліятэк Міністэрствам культуры вызначаюцца каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рэспубліканскага ўзроўню з ліку бібліятэк, прадугледжаных падпунктам 4.2 пункта 4 гэтага артыкула.

  2. Вызначэнне каардынацыйных і метадычных цэнтраў абласнога, раённага і гарадскога ўзроўняў ажыццяўляецца каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню па ўзгадненні з заснавальнікамі бібліятэк і Міністэрствам культуры.

Статья
139
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
18. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ