# Статья 146. Узаемадзеянне бібліятэк


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 18. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА



1. Узаемадзеянне бібліятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк, у тым ліку шляхам дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, арганізацыі і функцыянавання нацыянальнай сістэмы міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

2. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк шляхам фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
