Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 147. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў – бязвыплатная перадача з адной бібліятэкі празмерна дублетных (паўторных) і няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў іншай бібліятэцы для папаўнення яе фонду або бязвыплатная перадача з бібліятэкі празмерна дублетных (паўторных) і няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў іншаму суб’екту культурнай дзейнасці, установе адукацыі, якая не адносіцца да суб’ектаў культурнай дзейнасці, арганізацыі, якая аказвае сацыяльныя паслугі, або рэлігійнай арганізацыі.

Перадача дакументаў, якія складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь і пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных бібліятэках, дазваляецца толькі дзяржаўным бібліятэкам.

  1. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў арганізуюцца па тэрытарыяльным і тэрытарыяльна-галіновым прынцыпах.

  2. У мэтах дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў бібліятэкі ствараюць абменныя фонды.

  3. Абменныя фонды фарміруюцца з празмерна дублетных (паўторных), няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў, якія:

4.1. выключаны з асноўнага фонду;

4.2. паступілі ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў.

  1. Парадак уліку абменных фондаў зацвярджаецца кіраўніком бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненні з заснавальнікам бібліятэкі або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, у адпаведнасці з патрабаваннямі гэтага Кодэкса.

  2. Для ўзаемнага інфармавання аб складзе абменных фондаў бібліятэкі рэгулярна фарміруюць і распаўсюджваюць (у тым ліку па электронных каналах) спісы (паказальнікі, пералікі) дакументаў, прызначаных для дакументаабмену і пераразмеркавання.

  3. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў могуць ажыццяўляцца на пастаяннай аснове або па разавых запытах.

Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў афармляюцца адпаведнымі актамі, якія складаюцца ў двух экзэмплярах і дапаўняюцца спісамі (паказальнікамі, пералікамі) перадаваемых дакументаў.

Выдаткі па транспарціроўцы дакументаў, якія перадаюцца ў межах дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, аплачваюцца па дамоўленасці бакоў.

  1. У бібліятэках, якія ажыццяўляюць дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў, прадугледжваюцца:

8.1. функцыянаванне асобнага падраздзялення, вызначэнне асобных штатных адзінак, адказных за выкананне абавязкаў па забеспячэнні дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў;

8.2. выдзяленне асобнага памяшкання (часткі памяшкання) для размяшчэння абменнага фонду і работы з ім.

  1. Парадак дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, прадугледжаны гэтым артыкулам, не распаўсюджваецца на дакументы, якім нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасці, і дакументы, якiя залічаны ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь.
Статья
147
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
18. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ