# Статья 148. Міжбібліятэчны абанемент і дастаўка дакументаў. Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 18. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА



1. Міжбібліятэчны абанемент – форма бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэк шляхам прадастаўлення карыстальнікам бібліятэк арыгіналаў дакументаў або копій дакументаў у электронным выглядзе, атрыманых ад іншай бібліятэкі.

Дастаўка дакументаў – прадастаўленне карыстальнікам бібліятэк копій дакументаў у электронным выглядзе з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

2. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў – форма ўзаемадзеяння бібліятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэк.

3. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў аб’ядноўвае бiблiятэкi незалежна ад іх заснавальніка, аб’ёмаў, складу і структуры іх бібліятэчных фондаў, арганізацыйна-тэхналагічных асаблівасцей дзейнасці бібліятэк, ствараецца ў мэтах забеспячэння бесперашкоднага прадастаўлення карыстальнікам бібліятэк дакументаў з бібліятэчных фондаў і будуецца на ўзаемавыгадным добраахвотным супрацоўніцтве.

4. У нацыянальнай сiстэме мiжбiблiятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў выдзяляюць галіновыя і ўніверсальныя цэнтры мiжбiблiятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў, якія забяспечваюць аптымальны рэжым яе функцыянавання і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчных фондаў.

Да галiновых цэнтраў мiжбiблiятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў адносяцца спецыяльныя біблiятэкi, якія з’яўляюцца метадычнымі і каардынацыйнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню. Унiверсальнымi цэнтрамi мiжбiблiятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў з’яўляюцца абласныя публічныя бiблiятэкi.

5. Абслугоўванне па мiжбiблiятэчным абанеменце і дастаўцы дакументаў вядзецца на падставе дагавораў (пагадненняў) паміж бібліятэкамі, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, і (або) юрыдычнымі асобамі, падраздзяленнем якіх з’яўляецца бібліятэка, або пісьмаў.

6. Карыстальнікі бібліятэк не абмежаваны ў выбары бібліятэкі для накіравання заказаў на дастаўку дакументаў. Дастаўка дакументаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі карыстання той бібліятэкай, у бібліятэчным фондзе якой знаходзіцца дакумент. Пры ажыццяўленні дастаўкі дакументаў бібліятэка забяспечвае выкананне заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.

7. Заказ па мiжбiблiятэчным абанеменце і дастаўцы дакументаў афармляецца на бланку-заказе, які накіроўваецца па любых каналах сувязі (пошта, электронная пошта і іншае). Бланк-заказ запаўняецца на кожны асобны дакумент разборлiва, без адвольных скарачэнняў, з указаннем усіх рэквізітаў, якія прадугледжаны бланкам-заказам.

Форма бланка-заказа ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
