# Статья 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк па фарміраванні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 18. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА



1. Інфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных бібліятэк з’яўляюцца састаўной часткай інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.

2. Бібліятэкі ўдзельнічаюць у фарміраванні зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі, іншых карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў.

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – інфармацыйны рэсурс, які адлюстроўвае склад, змест і структуру Бібліятэчнага фонду Рэспублікі Беларусь.

3. У мэтах павышэння якасці інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання і эфектыўнага выкарыстання сусветных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі на карпаратыўнай аснове ажыццяўляюць набыццё гэтых рэсурсаў і забяспечваюць доступ да іх. Парадак карпаратыўнага ўзаемадзеяння вызначаецца дагаворамі паміж бібліятэкамі, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, і (або) юрыдычнымі асобамі, падраздзяленнем якіх з’яўляецца бібліятэка.

Каардынацыя карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк забяспечваецца дзяржаўнай установай «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
