Рэгістрацыя грамадзян у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца непасрэдна ў бібліятэцы або на афіцыйным сайце бібліятэкі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца на падставе дагавора аб бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні.
Парадак рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэкі зацвярджаецца кіраўніком бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненні з заснавальнікам бібліятэкі або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка.
Статья 151. Рэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэк
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z