Прадмет музейнага значэння – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці прыродны аб’ект, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць і не ўключаны ў музейны фонд.
Музейны прадмет – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці прыродны аб’ект, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, пастаянна захоўваюцца ў музеі i ўключаны ў музейны фонд.
Навукова-дапаможны матэрыял – матэрыял, які пастаянна захоўваецца ў музеі, уключаны ў музейны фонд, набыты ці спецыяльна выраблены для раскрыцця зместу экспазіцыі і замяняе арыгінальны прадмет, або арыгінальны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў музеі, уключаны ў музейны фонд, але не аднесены да музейных прадметаў па прычыне немагчымасці забеспячэння яго доўгатэрміновага захоўвання ці атрыбуцыйныя характарыстыкі якога, у тым ліку паходжанне, не былі вызначаны ў працэсе камплектавання музейных фондаў.
Сыравінны матэрыял – аб’ект прыроднага паходжання, які прызначаны для лабараторных даследаванняў і прэпаравання, пастаянна захоўваецца ў музеі і ўключаны ў музейны фонд.
У мэтах аптымальнай арганізацыі работы з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, а таксама стварэння ўмоў, якія максімальна спрыяюць іх захаванню, вывучэнню, выкарыстанню і папулярызацыі, музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы класіфікуюцца па тыпах і відах.
Класіфікацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў – групоўка музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў на аснове адзінства (агульнасці) іх прыкмет (паходжання, тэматыкі, храналогіі, структуры, функцыянальнага прызначэння і іншых прыкмет), накіраваная на фіксацыю сувязі паміж імі.
Класіфікацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца па наступных тыпах і відах:
7.1. пісьмовы – дакументы, рукапісы, друкаваныя выданні і іншыя пісьмовыя віды;
7.2. выяўленчы – скульптура, жывапіс, графіка, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншыя выяўленчыя віды;
7.3. рэчавы – археалагічныя артэфакты, нумізматыка, баністыка, фалерыстыка, сфрагістыка, зброя, ахоўнае ўзбраенне, боепрыпасы, вайсковы рыштунак і атрыбутыка, адзенне, тканіны, вексілалогія, мэбля, музычныя інструменты, прыборы, апараты, інструменты, механізмы, транспартныя сродкі, прылады і прыстасаванні, прадметы побыту і іншыя рэчавыя віды;
7.4. аўдыявізуальны – фона-, фота-, кіна-, відэадакументы і іншыя аўдыявізуальныя віды;
7.5. прыродазнаўчагістарычны – біялагічныя, геалагічныя аб’екты і іншыя прыродазнаўчагістарычныя віды, а таксама іх макеты і муляжы;
7.6. архітэктурны – капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) і іншыя архітэктурныя віды.