Музейны фонд – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi.
Структурнымі элементамі музейнага фонду з’яўляюцца:
2.1. асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў;
2.2. фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў;
2.3. фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў.
- Па рашэнні фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея (пры іх наяўнасці) або кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, навукова-дапаможныя матэрыялы могуць быць аднесены да музейных прадметаў, сыравінныя матэрыялы – да музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў.
Рашэнне аб выключэнні навукова-дапаможных і (або) сыравінных матэрыялаў з музейнага фонду прымаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, на падставе рашэння фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея (пры іх наяўнасці), а ў выпадку адсутнасці фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея – самастойна.
- У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея або кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, могуць быць створаны:
4.1. калекцыйны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з’яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе музейнымі прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці (далей – асабліва каштоўныя музейныя прадметы);
4.2. абменны фонд – сукупнасць няпрофільных або дублетных (паўторных) музейных прадметаў, прызначаных для міжмузейнага абмену.