Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 159. Музей. Місія музея

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Музей – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць на пастаяннай аснове ўлік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

  2. Музей ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з місіяй музея.

Місія музея – грамадскае прызначэнне музея як сацыяльнага інстытута па захаванні і папулярызацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, этнакультурнага і прыроднага асяроддзя.

  1. У музеях могуць стварацца навукова-метадычны, вучоны, рэстаўрацыйны, экспертны саветы і іншыя саветы або камісіі, кампетэнцыя і парадак дзейнасці якіх устанаўліваюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Статья
159
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ