Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 161. Класіфікацыя музеяў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Класіфікацыя музеяў – групоўка музеяў па прыкметах, істотных для арганізацыі і развіцця сістэмы музеяў, ажыццяўлення музейнай дзейнасці, у тым ліку па профілі (профілях) і іншых крытэрыях.

  2. Па форме ўласнасці музеі падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.

  3. Пад профілем музея разумеецца катэгорыя класіфікацыі музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасці з профільнай дысцыплінай, канкрэтнай галіной навукі, тэхнікі, вытворчасці, відам мастацтва і іншым.

  4. Музеі класіфікуюцца па наступных профілях:

4.1. гістарычны, да якога адносяцца агульнагiстарычныя, ваенна-гiстарычныя, археалагiчныя, этнаграфiчныя, гiсторыi рэлiгii, гiстарычныя манаграфiчныя, сучаснай культуры, iншыя гістарычныя музеі;

4.2. прыродазнаўчы, да якога адносяцца прыродазнаўчыя музеi шырокага профiлю, геаграфiчныя, бiялагiчныя, заалагiчныя, батанiчныя, геалагiчныя, мiнералагiчныя, антрапалагiчныя, iншыя прыродазнаўчыя музеі;

4.3. мастацкі, да якога адносяцца музеi выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага i паркавага мастацтва, дызайну, фатаграфіі, мастацкiя манаграфiчныя, iншыя мастацкія музеі;

4.4. лiтаратурны, да якога адносяцца музеi гiсторыi лiтаратуры, гiсторыi кнiгi, лiтаратурныя манаграфiчныя, iншыя лiтаратурныя музеі;

4.5. навукова-тэхнічны, да якога адносяцца музеі прамысловасці, транспарту, сувязі, машынабудавання, аўтамабіляў, тэхнікі, іншыя навукова-тэхнічныя музеі.

  1. У выпадку, калі музей сумяшчае прыкметы некалькіх профіляў, музей класіфікуецца як комплексны. Да комплексных музеяў адносяцца мемарыяльныя комплексы, гiсторыка-мастацкiя, краязнаўчыя музеі, музеі архiтэктуры i этнаграфii, гiсторыка-культурныя запаведнiкi, iншыя музеі.
Статья
161
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ