# Статья 165. Сістэма дзяржаўных музеяў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА



1. Сістэма дзяржаўных музеяў складаецца з дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных Міністэрству культуры і структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных іншым дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным юрыдычным асобам.

2. У сістэме дзяржаўных музеяў метадычнымі і каардынацыйнымі цэнтрамі з’яўляюцца:

2.1. на рэспубліканскім узроўні – дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» (для музеяў гістарычнага і прыродазнаўчага профіляў), установа «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» (для музеяў мастацкага профілю), установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» (для музеяў літаратурнага профілю);

2.2. на абласным (мінскім гарадскім) узроўні – абласныя (мінскія гарадскія) дзяржаўныя музеі, якія вызначаюцца адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;

2.3. на раённым (гарадскім) узроўні – раённыя і гарадскія дзяржаўныя музеі, якія вызначаюцца адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
