Музеі-запаведнікі – музеі, якія размяшчаюцца ў комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцях, разам з тэрыторыяй, гістарычна і культурна звязанай з імі.
Музеі пад адкрытым небам – музеі, у музейныя фонды якіх уключаны комплексы і (або) ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаныя на тэрыторыі, якая гістарычна і культурна не звязана з імі, або музеі, у музейныя фонды якіх уключаны калекцыі і (або) камплекты матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, іншыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, сістэматызаваныя і прадстаўленыя на тэрыторыі, якая гістарычна і культурна не звязана з імі.
Ахова матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у якіх размяшчаюцца музеі-запаведнікі або якія ўключаны ў музейныя фонды музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.
Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам валодаюць пераважным правам на ажыццяўленне культурнай i iншай дзейнасцi на сваёй тэрыторыi, у тым лiку на экскурсiйнае абслугоўванне.
Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам могуць мець уласную сiмволiку (флагі, вымпелы, эмблемы i iншае).
У музеi-запаведніку, музеі пад адкрытым небам устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з улiкам размяшчэння iх у нестабiльных тэмпературна-вiльготнасных i светлавых умовах.
У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі і распаўсюджвання вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, гiстарычных традыцыйных тэхналагiчных працэсаў гаспадарання, вытворчасцi, прыгатавання асобных вiдаў прадуктаў харчавання нацыянальнай кухнi музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам могуць выкарыстоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы пры ўмове, што такое выкарыстанне не стварае пагрозы iх захаванню i не можа прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння.
Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам з улiкам іх профiлю (профiляў) могуць ажыццяўляць дзейнасць па раслiнаводстве, жывёлагадоўлi, вытворчасць тавараў народнага спажывання, прыгатаванне прадуктаў харчавання з прымяненнем тэхналогiй i прылад працы, якiя выкарыстоўвалiся ў пэўны гiстарычны перыяд.
Атрыманая прадукцыя (тавары народнага спажывання, прадукты харчавання i iншае) можа рэалiзоўвацца музеем-запаведнікам, музеем пад адкрытым небам у парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам ажыццяўляюць дзейнасць, якая прыносіць даход, калi такая дзейнасць не перашкаджае ахове аб’ектаў культурнай i прыроднай спадчыны.
На тэрыторыi музея-запаведніка, музея пад адкрытым небам устанаўлiваецца дыферэнцыраваны рэжым іх аховы з улiкам спецыфiкi ўстаноўленых на гэтай тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ахоўных зон асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый.
У мэтах забеспячэння цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам павiнны быць абсталяваны неабходнымi сродкамi аховы i iншымi iнжынерна-тэхнiчнымi сродкамi абароны.
На тэрыторыi музея-запаведніка, музея пад адкрытым небам забараняецца дзейнасць, якая можа нанесцi шкоду аб’ектам культурнай i прыроднай спадчыны, гiстарычнаму i прыроднаму асяроддзю, у тым лiку дзейнасць, якая цягне за сабой:
12.1. змяненне стану музейных прадметаў, пагаршэнне iх навуковых, гістарычных, мемарыяльных, мастацкіх, эстэтычных i (або) іншых вартасцей, а таксама стану навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
12.2. забруджванне навакольнага асяроддзя;
12.3. страту біялагічнай і (або) ландшафтнай разнастайнасці;
12.4. парушэнне захаванасцi паверхні зямлі, гiдралагiчнага рэжыму тэрыторыi.
- Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам у сваёй дзейнасцi па захаванні i выкарыстанні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны:
13.1. ажыццяўляюць кантроль за станам i захаванасцю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны;
13.2. забяспечваюць выкананне праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыі і рамонце, прыстасаванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны;
13.3. удзельнiчаюць у ажыццяўленнi навукова-метадычнага i тэхнiчнага кантролю пры выкананні праектных і вытворчых работ па кансервацыі, рэстаўрацыі i рамонце, якія звязаны са змяненнем стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
13.4. праводзяць iншыя мерапрыемствы па захаванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам і актамі заканадаўства аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях.