Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, і асобных музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь па пісьмовых заявах уласнікаў музейных прадметаў.
Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць вяртанню iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам.
Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
Статья 170. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z